Аляксандр Васілевіч Фурсенка
Аляксандр Васілевіч Фурсе́нка (18 студзеня 1903, Сімферопаль, Украіна — 30 верасня 1975) — беларускі палеантолаг. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1950), доктар геолага-мінералагічных навук (1963), прафесар (1937). БіяграфіяСкончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1924). У 1930—1941 і 1944—1951 гг. старшы навуковы супрацоўнік, начальнік сектара, лабараторыі Усесаюзнага геолагаразведачнага інстытута, адначасова з 1926 г. на выкладчыцкай працы ў Ленінградскім педагагічным інстытуце і ўніверсітэце. З 1951 г. загадчык лабараторыі Інстытута геалагічных навук АН БССР, адначасова прафесар, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1964—1975 гг. загадчык лабараторыі Інстытута геалогіі і геафізікі Сібірскага аддзялення АН СССР. Аўтар прац па мікропалеанталогіі і стратыграфіі, у прыватнасці па біястратыграфічнаму расчляненню тоўшчаў асадкавых горных парод і ўдакладненню становішча нафтавых світ у геалагічных разрэзах розных раёнаў СССР. Даследаваў пытанні палеанталогіі выкапняў прасцейшых з падкласа форамініфер. Правёў палеанталагічныя вывучэнні даантрапагенавых парод у Беларусі, удзельнічаў у складанні геалагічных карт тэрыторыі рэспублікі. Асноўныя працы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia