Аляксандр Васільевіч Кірсанаў
Аляксандр Васільевіч Кірсанаў (23 снежня 1898, г. Казань — 18 лістапада 1994) — Герой Савецкага Саюза. Даваенная біяграфіяНарадзіўся ў працоўнай сям’і. У Чырвонай Арміі з 1920 года. Удзельнік Грамадзянскай вайны. Скончыў артылерыйскае аддзяленне Аб’яднанай ваеннай школы (Кіеў, 1926), Ваенную акадэмію Генеральнага штаба (1949). З верасня 1941 года ваяваў на Паўднёвым, Сталінградскім, Цэнтральным і Беларускім франтах. Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра ў Чарнігаўскай вобласці. У ноч на 28 верасня 1943 года стралковая дывізія пад камандаваннем А. В. Кірсанава пераправілася праз раку, захапіла плацдарм і паспяхова адбіла шматлікія контратакі пераўзыходзячых сіл праціўніка. Званне Героя Савецкага Саюза Аляксандру Васільевічу Кірсанаву прысвоена 15 студзеня 1944 года. За гады вайны яго імя 21 раз згадвалася ў зводках і загадах Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. У 1949 годзе пасля заканчэння Ваеннай акадэміі Генштаба быў прызначаны намеснікам камандзіра паветрана-дэсантнага корпуса (Полацк), а потым — начальнікам Вышэйшых афіцэрскіх курсаў Паветрана-дэсантных войскаў. Са жніўня 1955 па 17 верасня 1960 год служыў начальнікам спецкафедры БДУ, а ў 1960—1974 гадах працаваў на пасадзе прарэктара Белдзяржуніверсітэта. УзнагародыКавалер ордэнаў Леніна (двойчы), Чырвонага Сцяга (чатыры разы), Суворава II ступені, Кутузава II ступені, Айчыннай вайны I ступені. ПамяцьЁн з’яўляецца Ганаровым грамадзянінам гарадоў Чарнігаў, Брагін і Калінкавічы. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia