Аляксандр Васільевіч Лукашэвіч
Алякса́ндр Васі́льевіч Лукашэ́віч (нар. 22 кастрычніка 1968, Віцебск) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыі, Грэчаскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Кіпр па сумяшчальніцтве. БіяграфіяСкончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, факультэт англійскай і нямецкай моў (1995), факультэт міжнародных адносін Інстытута грамадзянскай службы (2012). 3 1996 па 2002 гг. — вядучы спецыяліст упраўлення міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. З 2002 года на дыпламатычнай службе. Працаваў другім сакратаром Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ, у аддзяленні Пасольства ў Боне. З 2007 па 2010 гг. — намеснік начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Рэспублікі Беларусь. З 2010 па 2014 гг. — саветнік, кіраўнік консульскага аддзела Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы. З 2015 па 2018 гг. — намеснік начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Рэспублікі Беларусь. З мая 2018 г. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыі, Грэчаскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Кіпр па сумяшчальніцтве. Вызвалены з пасады 21 сакавіка 2022 года[1] ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia