Аляксандр Галаўскі
Аляксандр Галаўскі (нар. 30 красавіка 1987, Мінск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Лёгкі форвард. Прымаў удзел на Паралімпійскіх гульнях па баскетболе на калясках. БіяграфіяВыхаванец мінскай СДзЮШАР №10. Першыя трэнеры — Герман Генадзьевіч Радзюк і Вадзім Мікалаевіч Алексін[2]. Прыйшоў у «Мінск-2006» адным з першых, але правёўшы 10 гульняў, падраў крыжаватыя вязкі і фактычна скончыў сезон. Пазней гуляў за БНТУ і «Лакаматыў-КіС». У 2010 годзе атрымаў траўму — разрыў крыжападобных звязкаў калена. Летам 2010 года прыняў удзел у сваёй першай трэніроўцы па баскетболе на калясках за «РСКІ»[3]. На адным з турніраў у Расіі запрыкмеціў трэнер Ёзэф Яглоўскі, які кіраваў нямецкім калектывам «RSB Bulls». У жніўні 2011 года прыняў удзел у сваёй першай трэніроўцы ў нямецкай камандзе «Быкоў» з Эрфурта. У 2015 годзе атрымлівае нямецкае грамадзянства і праводзіць першы матч за зборную Германіі. І вясной 2016 года дапамагае немцам заваяваць бронзавыя медалі чэмпіянату Еўропы. Кар’ера
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia