Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі
Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі (29 кастрычніка (11 лістапада) 1903, Мір, Гродзенская губерня, Расійская імперыя, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 1967, Віцебск) — беларускі тэатральны акцёр, народны артыст Беларусі. Народны артыст СССР (1953). Працаваў у віцебскім тэатры імя Якуба Коласа. БіяграфіяСцэнічную дзейнасць пачаў у Мінску ў 1919 годзе. У 1921—1926 гадах вучыўся ў Маскве, у Беларускай тэатральнай студыі. З 1926 года акцёр 2-га Беларускага Дзяржаўнага драматычнага тэатра (цяпер гэта Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа, размешчаны ў Віцебску). Аляксандр Ільінскі валодаў вялікай сцэнічнай прывабнасцю, выразнай мімікай. Як акцёр-імправізатар, ён выкарыстоўваў у сваёй творчасці ўсё багацце творчай фантазіі і разнастайныя выразныя сродкі. У кіно Аляксандр Канстанцінавіч не здымаўся. Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага савета Беларускай ССР 4—5 скліканняў. Памёр Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі 28 сакавіка 1967 года ў Віцебску. Прызнанне і ўзнагароды
Фільмаграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia