Аляксандр Мікалаевіч Антанікоўскі
Алякса́ндр Мікала́евіч Антаніко́ўскі (23 лістапада 1888 — 1937) — дзяржаўны дзеяч БССР. БіяграфіяЧлен РСДРП(б) з 1917 года. З 1 студзеня 1919 года член і сакратар Прэзідыума Часовага работніцка-сялянскага савецкага ўрада Беларусі, рэдактар газеты «Весткі Часовага Работніцка-Сялянскага Савецкага ўрада Беларусі». На 1-м Усебеларускім з’ездзе Саветаў (2 — 3 лютага 1919 года) выбраны членам і сакратаром Малога Прэзідыума ЦВК БССР. З сакавіку 1919 года член і сакратар Мінскага губернскага рэўкама. У ліпені 1919 — кастрычніку 1921 гг. у Чырвонай Арміі, начальнік пададдзела палітаддзела Заходняга фронту. З 1922 года намеснік загадчыка агітацыйна-прапагандысцкага аддзела Цэнтральнага бюро КП(б)Б. З 1928 года рэктар Віцебскага ветэрынарнага інстытута. У 1937 годзе арыштаваны НКУС БССР і асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia