Аляксандр Мікалаевіч Дзем’яновіч
Аляксандр Мікалаевіч Дзем'яновіч (нар. 8 жніўня 1985, Мінск, Беларуская ССР, СССР) — беларускі барэц грэка-рымскага стылю. Майстар спорту Беларусі. Чэмпіён Беларусі 2010, 2012 і 2016 гадоў, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2014 года. БіяграфіяНа ранніх этапах праходзіў падрыхтоўку ў СДЮШАР-7 г. Мінска Бронзавы прызёр міжнароднага турніру «Мемарыял Вацлава Пытлясінскага» 2010 года. Чэмпіён Беларусі 2010 і 2012 гадоў у вагавай катэгорыі да 74 кг. На Чэмпіянаце свету 2013 года ў вагавай катэгорыі да 74 кг заняў толькі 30-е месца. У тым жа годзе летняй Універсіядзе ў Казані прайграў у чвэрцьфінале. Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Беларусі 2013 года ў Лідзе. На Чэмпіянаце Еўропы 2013 года заняў 5-е месца. У 2014 годзе на Чэмпіянаце свету ў вагавай катэгорыі да 71 кг заняў 5-е месца. У тым жа годзе стаў бронзавым прызёрам Чэмпіянату Еўропы. Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Беларусі 2014 года ў Брэсце ў вагавай катэгорыі да 75 кг. Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Беларусі 2015 года ў Лідзе. Чэмпіён Беларусі 2016 года. Скончыў Беларускі інстытут правазнаўства па спецыяльнасці «юрыст». ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia