Аляксандр Мікалаевіч Крамнік
Крамнік Аляксандр Мікалаевіч (5 жніўня 1933, в. Лаўрыновічы, Гміна Зэльва, Ваўкавыскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польская Рэспубліка) — кандыдат юрыдычных навук, прафесар [1]. БіяграфіяНарадзіўся 5 жніўня 1933 года ў в. Лаўрыновічы Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводзтва (цяпер — Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці). У 1958 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1959 г. працаваў выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедры канстытуцыйнага права, намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта БДУ. З 1998 г. — дацэнт кафедры канстытуцыйнага права. У 1968 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Харкаўскім юрыдычным інстытуце на тэму: «Адміністрацыйна-прававая дзейнасць выканкомаў раённых Саветаў дэпутатаў працоўных БССР». Даследаваў пытанні прававога статуса мясцовых органаў кіравання, адміністрацыйнай адказнасці, сутнасць адміністрацыйнага права. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны 5 кандыдатаў навук. Член савета юрыдычнага факультэта, член рабочай групы па падрыхтоўцы Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адіміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Аўтар звыш 80 навуковых прац[2]. Бібліяграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia