Аляксандр Мікалаевіч Унсовіч
Аляксандр Мікалаевіч Унсовіч (нар.3 лістапада 1970, в. Прошыка, Крупскі раён, Мінская вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання матэматыцы. Кандыдат педагагічных навук (2012), дацэнт (2015). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (спецыяльнасць «Фізіка і інфарматыка», 1996; аспірантура, 2006). Працаваў у Беларускім інстытуце правазнаўства (1996—2004), Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце (з 2004, інжынерны факультэт, кафедра фізіка-матэматычных дысцыплін і інфарматыкі, дацэнт, у 2007—2013 — начальнік Цэнтра дыстаныйнага навучання, 2013—2016 — дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, з 2016 — першы прарэктар). Навуковыя інтарэсы: методыка выкладання матэматыкі; інфармацыйныя тэхналогіі; дыстанцыйнае навучанне; электроннае навучанне. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia