Аляксандр Нічыпаравіч Варанцоў
Аляксандр Нічыпаравіч Варанцоў (22 верасня 1907, в. Панькаўская Буда, Касцюковіцкі раён — 23 лютага 1973) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, кулямётчык 59-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 17-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 2-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 1-га Беларускага фронту, гвардыі чырвонаармеец. Герой Савецкага Саюза[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў сям'і селяніна. Украінец. Адукацыя пачатковая. Працаваў у калгасе. У Чырвонай Арміі з чэрвеня 1941 года, у дзеючай арміі на франтах Вялікай Айчыннай вайны — з ліпеня 1941 года, наводчык станковага кулямёта[1]. Прайшоў баявы шлях ад Масквы да Эльбы — удзельнік абароны Масквы[1], вызвалення Беларусі, Украіны і Польшчы, баёў у Германіі. Удзельнічаў ў гераічным 42-дзённым рэйдзе па тылах ворага ў 1942—1943 гадах на ўчастку Ржэў — Сычоўка — Нялідава[1]. З верасня 1843 г. на Бранскім фронце. У верасні 1943 года адным з першых фарсіраваў Дзясну і на захопленым плацдарме адбіў 2 контратакі праціўніка[1]. Кулямётчык 59-га гвардзейскага кавалерыйскага палка гвардыі радавы Аляксандр Варанцоў ў сакавіку 1945 года ў баях у раёне горада Барвальдзе кулямётным агнём забяспечваў эскадрону выхад да шашы і атаку апорнага пункта праціўніка. Член ВКП(б)/КПСС з 1945 года. Пасля вайны быў дэмабілізаваны. Працаваў старшынёй калгаса ў роднай вёсцы, лесніком[1]. Памёр 23 студзеня 1973 года. Пахаваны ў Мінску. Узнагароды
ПамяцьІмем Героя названая вуліца ў горадзе Касцюковічы[2]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia