Аляксандр Пятровіч Косцераў
Аляксандр Пятровіч Косцераў (нар. 2 верасня 1950, в. Ржаўцы, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1985), дацэнт (1997)[1]. БіяграфіяНарадзіўся 2 верасня 1950 года ў вёсцы Ржаўцы Шклоўскага раёна[1]. Скончыў у 1974 годзе Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці «Гісторыя» (кваліфікацыя «Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства»), у 1983 годзе аспірантуру БДУ імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «Гісторыя»[1]. У 1974—1985 гадах працаваў лектарам у Слаўгарадскім райкаме КПБ, у 1985—1988 гадах у Магілёўскім абкаме КПБ, у 1989—1998 гадах выкладаў у Магілёўскім абласным інстытуце ўдасканалення настаўнікаў, дацэнт, з 1998 года на кафедры гуманітарных дысцыплін эканамічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.[1] Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2] з 2005 года[1]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: Беларусь напярэдадні і ў пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны[1]. УзнагародыГрамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010), юбілейныя медалі «60 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2005), «65 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2010)[1]. Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia