Аляксандр Пятровіч Яцына

Аляксандр Пятровіч Яцына
Дата нараджэння 9 красавіка 1984(1984-04-09) (41 год)
Род дзейнасці ліхенолаг, міколаг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат біялагічных навук
Альма-матар

Аляксандр Пятровіч Яцына (нар. 9 красавіка 1984) — беларускі ліхенолаг, міколаг, вучоны ў галіне біялагічнай разнастайнасці і аховы лішайнікаў і грыбоў. Кандыдат біялагічных навук (2015).

Біяграфія

Скончыў у 2007 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 2009-2011 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, з 2011 года супрацоўнік лабараторыі мікалогіі, вядучы навуковы супрацоўнік з 2019 года. З 2024 года загадчык кафедры батанікі біялагічнага факультэта БДУ.

Навуковая дзейнасць

Аўтар прац па пытаннях біялагічнай разнастайнасці, аховы і сістэматыкі лішайнікаў. Аўтар больш як 170 навуковых прац, у т. л. манаграфій, вучэбных дапаможнікаў, нарысаў у Чырвонай кнізе Рэспублікі Беларусь, артыкулаў у нацыянальных і замежных выданнях, энцыклапедыях і інш.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya