Аляксандр Піліпавіч Возлікаў
Аляксандр Піліпавіч Возлікаў (1922, в. Тварышчана Клінцоўскага павета Гомельскай губерні — 25 чэрвеня 1944, в. Малыя Шчэцькі, Бешанковіцкі раён) — камандзір аддзялення 52-й гвардзейскай асобнай разведвальнай роты 51-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, гвардыі сяржант. Герой Савецкага Саюза (22.7.1944)[1]. БіяграфіяУ Чырвонай Арміі з 1941 года. На фронце ў час Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года[1]. Камандзір аддзялення гвардыі сяржант Возлікаў А. П. вызначыўся пры вызваленні Віцебскай вобласці. 25 чэрвеня 1944 г. з групай разведчыкаў пераправіўся праз раку Заходнюю Дзвіну каля вёскі Малыя Шчэцькі Бешанковіцкага раёна[1]. На плацдарме з трыма байцамі адбіў за 8 гадзін бою 4 контратакі праціўніка. Адцягваючы агонь на сябе разведчыкі садзейнічалі пераправе асноўных сіл. А. П. Возлікаў загінуў у гэтым баі[1]. Узнагароджаны Ордэнам Леніна і Ордэнам Славы III ступені[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia