Аляксандр Станіслававіч Падабед

Аляксандр Станіслававіч Падабед
Дата нараджэння 30 мая 1951(1951-05-30) (73 гады)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія акцёр
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР Народны артыст Беларусі

Аляксандр Станіслававіч Падабед (нар. 30 мая 1951, Мінск) — беларускі акцёр тэатра і кіно, прадзюсар. Народны артыст Рэспублікі Беларусь (2020), заслужаны артыст Беларускай ССР (1989).

Біяграфія

Нарадзіўся ў інтэлігентнай сям’і. У школьныя гады займаўся ў студыі пры палацы чыгуначнікаў, пазней — у Тэатры імя Янкі Купалы. У 1972 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Студэнтам атрымаў усесаюзны сярэбраны медаль за распрацоўку ролі Фёдара Простасава для спектакля «Жывы труп». Чытаў лекцыі і вёў практычныя заняткі па рыторыцы ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Пазней працаваў у БДУ і інстытуце сучасных ведаў. У 2005 годзе перанёс інфаркт.

У 2020 годзе пакінуў Купалаўскі тэатр[1].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya