Аляксандр Станіслававіч Шымкавяк
Алякса́ндр Станісла́вавіч Шымкавя́к (23 мая 1955, Бабруйск — 21 лютага 2018, Гродна) — беларускі баскетбольны трэнер. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь. БіяграфіяБацька — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, пасля якой працаваў старшым інспектарам суднаходства. Школьнікам стаў чэмпіёнам Бабруйска па скачках у вышыню. У школе захапляўся не толькі скачкамі і баскетболам, але і грэка-рымскай барацьбой. Пасля заканчэння бабруйскай школы паступіў у Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут. У інстытуце ажаніўся са студэнткай Любоўю. Быў накіраваны па размеркаванні ў Калінінград, але з-за смерці бацькі вярнуўся з жонкай у Бабруйск, дзе стаў выкладаць у аўтатранспартным тэхнікуме. Быў сакратаром камсамольскай арганізацыі навучальнай установы, вёў у тэхнікуме секцыю па жаночым баскетболе. Неўзабаве перайшоў працаваць трэнерам па баскетболе ў дзіцяча-юнацкую спартыўную школу № 2 Бабруйска, дзе стварыў першы ў Беларусі прафесійны жаночы баскетбольны клуб «Гермес». Гэта каманда заваявала срэбраныя медалі беларускага чэмпіянату. У 1998 годзе пераехаў у Гродна. Праз два гады пад яго кіраўніцтвам баскетбольны клуб «Алімпія» заваяваў золата рэспубліканскага чэмпіянату. У наступныя гады «Алімпія» агулам 8 разоў заваёўвала залатыя ўзнагароды на першынстве краіны[1]. У 2013 годзе «Алімпія» выйграла розыгрыш Балтыйскай лігі[2]. Стварыў у Гродне добрую сістэму падрыхтоўкі баскетбалістак, ад юнацкай школы да прафесійнай каманды, якая з’яўлялася кузняй для нацыянальнай зборнай[3]. З 1998 па 2017 гады ўзначальваў моладзевыя зборныя Беларусі. У 2013 годзе пад яго кіраўніцтвам жаночая моладзевая зборная заняла чацвёртае месца на Чэмпіянаце Еўропы[4]. У 2015 годзе перанёс аперацыю на сэрцы, але вярнуўся да трэнерскай дзейнасці. Раніцай 21 лютага 2018 года правёў трэніроўку, а ўвечары яго не стала. Асабістае жыццёПершая жонка Любоў захварэла пасля Чарнобыля і памерла ад анкалогіі, пакінуўшы сына Вячаслава. Баскетбалістка Вікторыя Дацун, капітан каманды «Гермес», дапамагала трэнеру даглядаць за паралізаванай жонкай, глядзець за маленькім сынам. Доўгі час Шымкавяк і Дацун жылі ў грамадзянскім шлюбе. Калі яго ў 1998 годзе запрасілі працаваць трэнерам у Гродна, пара распісалася. Ад гэтага шлюбу нарадзілася дачка Аляксандра. Дасягненні
Узнагароды
Сямейная пара Шымкавяк і Дацун — трэнеры-выкладчыкі па баскетболе вышэйшай катэгорыі Гродзенскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia