Аляксандр Сяргеевіч Горны
Аляксандр Сяргеевіч Горны (нар. 27 чэрвеня 1988, Гродна) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2016), дацэнт (2020). БіяграфіяСкончыў факультэт гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (2011). З 2018 года — дактарант Інстытута гісторыі HAH Беларусі. З 2015 года выкладчык-стажор, старшы выкладчык, з 2018 года — дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Навукова-даследчыцкая дзейнасцьСфера навуковых інтарэсаў — гісторыя беларускага нацыянальнага руху ў XX ст., палітычная і канфесійная гісторыя Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, гісторыя беларускай дыяспары, гісторыя паўсядзённасці. Тэма кандыдацкай дысертацыі «Беларускія паланафільскія арганізацыі ў грамадска-палітычным і культурным жыцці Заходняй Беларусі (1921—1937 гг.)». Аўтар біяграфічных нарысаў пра вядомых дзеячаў беларускага нацыянальнага руху: Аляксандра Цвікевіча, Аляксандра Каўша, Краўцова Макара, Вячаслава Багдановіча, Івана Карчынскага. Член аддзела па кананізацыі святых Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Разам з расійскім гісторыкам Ігарам Барынавым адмініструе фэйсбук-суполку «Запісы беларусаведа»[1]. Укладальнік і рэдактар збору выбраных твораў беларускага царкоўнага дзеяча Вячаслава Багдановіча «Царква і дзяржава: выбраныя артыкулы і прамовы» (2019). Разам з Андрэем Бучам апублікаваў пратаколы пасяджэнняў Народнага сакратарыяту БНР у серыі «Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі (Том ІІ, кніга 1)» (2021). Выбраная бібліяграфія
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia