Аляксандр Уладзіміравіч Бугаёў
Аляксандр Уладзіміравіч Бугаёў (нар. 2 лютага 1957, Віцебск) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне бухгалтарскага ўліку і аналізу. Кандыдат эканамічных навук (1988), прафесар (1998). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (2000), член Еўрапейскай бухгалтарскай асацыяцыі (2003), акадэмік Амерыканскай бухгалтарскай асацыяцыі (2003), Асацыяцыі міжнародных бухгалтараў (2008). БіяграфіяСкончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць «Эканоміка і арганізацыя прамысловасці прадметаў шырокага попыту», 1979), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (аспірантура, 1988), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (дактарантура, 2003). Працаваў на фірме «Альбарусія-Аудыт» (г. Віцебск; 1994—1997, дырэктар), Інстытуце сучасных ведаў (Віцебскі філіял; 1997—2005, загадчык кафедры, прафесар), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1982—1994 і з 2005, факультэт эканомікі і бізнес-кіравання, кафедра «Эканоміка», прафесар). Навуковыя інтарэсы: бухгалтарскі ўлік; аналіз гаспадарчай дзейнасці; падатковае планаванне; міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасці; прававыя асновы бухгалтарскага ўліку; аўдыт. Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia