Аляксандр Уладзіміравіч Цацоха
Аляксандр Уладзіміравіч Цацоха (19 студзеня 1956, Мінск, БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў. Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт. БіяграфіяНарадзіўся 19 студзеня 1956 года ў г. Мінску. Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; клінічную ардынатуру па спецыяльнасці «Хірургія»; вочную аспірантуру на кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце, дзе прайшоў шлях ад асістэнта да загадчыка кафедры; дырэктарам установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі каледж». З'яўляўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў, быў старшынёй пастаяннай камісіі па сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароне насельніцтва і справах моладзі. У 2012—2016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», шэрагам юбілейных медалёў. Асабістае жыццёЖанаты, мае дзвюх дачок. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia