Аляксандр Цімафеевіч Пракапенка
Аляксандр Цімафеевіч Пракапенка (16 лістапада 1953, Бабруйск — 29 сакавіка 1989, Мінск) — беларускі савецкі футбаліст, выступаў на пазіцыі паўабаронцы. БіяграфіяСкончыў сярэднюю школу № 18 горада горада Бабруйска. У пачатку 1960-х гадоў зборная па футболе гэтай школы пяць гадоў запар выйгравала Кубак дружбы для зборных школ Беларусі і Прыбалтыкі. Пачаў гуляць у 1962 у Бабруйску ў дзіцячай камандзе, затым у клубнай камандзе «Будаўнік» (Бабруйск) — 1971/72 (па чэрвень). Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры. Лепшыя гады футбольнай кар’еры прайшлі ў складзе «Дынама» (Мінск) (1972 (з ліпеня) — 1983). У яе складзе стаў чэмпіёнам СССР (1982). У 1983-м адлічаны з каманды за сістэматычнае парушэнне рэжыму. У канцы 1984 года Аляксандра з яго згоды змесцяць у Мазырскі ЛПП, дзе ён правёў год. Спрабаваў вярнуцца ў «вялікі футбол». Гуляў за «Дняпро» (Магілёў) (1986, па чэрвень), «Нефтчы» (Баку) — 1987 (па красавік). Дасягненні
Жыццё пасля футболаУ студзені 1989 года зноў адпраўлены ў Мазырскі Лячэбна-працоўны прафілакторый, дзе правёў 2 месяцы. Увечары 29 сакавіка 1989 года калі прыйшоў паесці ў рэстаран гасцініцы «Мінск», адчуў сябе дрэнна і раптоўна памёр. Пахаваны на могілках у вёсцы Такары, Бабруйскі раён. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia