Аляксандр Часлававіч Трыпуць
Алякса́ндр Часла́вавіч Тры́пуць (21 мая 1982, Гродна — 3 кастрычніка 2022) — беларускі лёгкаатлет-паралімпіец, які спецыялізаваўся ў кіданні дзіды і пяцібор’і. Трохразовы прызёр летніх Паралімпійскіх гульняў і паралімпійскі чэмпіён 2004 года. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2004). БіяграфіяНарадзіўся 21 мая 1982 года ў Гродне. Бацька працаваў на Гродзенскім вытворчым аб’яднанні «Азот», маці — на швейнай фабрыцы «Элод». З дзяцінства хварэў на блізарукасць[2]. Вучыўся ў Гродзенскай спецыялізаванай школе-інтэрнаце для сляпых і слабавідушчых дзяцей, дзе займаўся футболам, баскетболам, піянерболам, захапляўся танцамі і спяваў. Паралельна з вучобай трэніраваўся ў групе для слабавідушчых дзяцей у Гродзенскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву № 2 пад кіраўніцтвам трэнера Я. І. Цупрановіча. Спецыялізаваўся ў бегу на 400 м і мнагабор’і, але ў выніку спыніўся на кіданні дзіды[2]. Да першых у кар’еры летніх Паралімпійскіх гульняў 2000 года ў Сіднеі рыхтаваўся пад настаўніцтвам Тадэвуша Юрэвіча. Па выніках выступленняў на Паралімпіядзе заваяваў срэбны медаль у кіданні дзіды і заняў чацвёртае месца ў шматбор’і[2]. У працэсе падрыхтоўкі да Паралімпійскіх гульняў 2004 года ў Афінах з-за траўмы на абодвух вачах адслаiлася сятчатка i левае вока канчаткова перастала бачыць[2]. Пры тым ён паказваў добрыя вынікі не толькі ў кіданні дзіды, але і ў бегу на 1500 м. Выступаючы на гульнях, з першай спробы ўсталяваў рэкорд Паралімпіяды ў кіданні дзіды (56 м 64 см) і заваяваў залаты медаль. У спаборніцтвах па пяцібор’і нягледзячы на траўму нагі выйграў срэбны медаль. Дадому Аляксандр Трыпуць вяртаўся на мыліцах[2]. Удзельнічаў у летніх Паралімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне, аднак значных поспехаў не дасягнуў, заняўшы пятае месца ў кіданні дзіды. У 2013 годзе пры рэгуляванні тэлевізійнай антэны за вакном сваёй кватэры Аляксандр Трыпуць зваліўся з чацвёртага паверха шматкватэрнага дома і атрымаў цяжкую траўму пазваночніка. Пасля траўмы ён жыве з нейрастымулятарам спінога мозгу і перасоўваецца на інваліднай калясцы[3]. У 2014 годзе аб’явіў аб вяртанні ў прафесійны спорт. Трэніруецца ў В. А. Арлова і А. Баркуна (з 2017 года) ў РЦАП па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту. На XV летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра быў сцяганосцам нацыянальнай каманды Беларусі на цырымоніі адкрыцця і закрыцця гульняў[4]. У спаборніцтвах па кіданні дзіды Аляксандр Трыпуць заняў трэцяе месца з вынікам 23,56 м. У 2016 годзе на Чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод атлетаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарату ў Грасета стаў бронзавым прызёрам у кіданні дзіды. Рэдакцыя газеты «Прессбол» прызнала Аляксандра Трыпуця «Чалавекам года ў беларускім спорце» 2016 года. У ліпені 2017 года на Чэмпіянаце свету сярод інвалідаў па зроку і з парушэннямі апорна-рухальнага апарата ў Лондане Аляксандр Трыпуць усталяваў асабісты рэкорд у кіданні дзіды — 27,79 м. Гэты вынік дазволіў спартсмену заваяваць бронзавы медаль. У жніўні 2018 года на Чэмпіянаце Еўропы сярод атлетаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарата ў Берліне стаў уладальнікам залатога медаля з вынікам 29 м 48 см. У лютым 2019 года на Сусветных гульнях сярод людзей з абмежаванымi магчымасцямi ў ААЭ перамог у кіданні дзіды з рэкордам Еўропы[2]. Памёр 3 кастрычніка 2022 года. Статыстыка выступленняў
Узнагароды і званні![]() Узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь:
Удастоены звання «Чалавек года Гродзеншчыны» (2017). У 2018 годзе занесены ў Кнігу славы горада Гродна, у 2019 годзе — ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia