Аляксандр Эдвардавіч Мяйштовіч
Аляксандр Мяйштовіч (польск.: Aleksander Meysztowicz; 8 снежня 1864 — 14 лютага 1943, Рым) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі і Польшчы. Нарадзіўся ў Ковенскай губерні Расійскай імперыі ў сям’і землеўласнікаў. Віцэ-старшыня Ковенскага таварыства сельскай гаспадаркі (1900—1904). Шматгадовы старшыня Віленскага зямельнага банка. Дэпутат (1909—1917) ад Ковенскай губерні ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі, дзе ўваходзіў у склад дэпутацкай групоўкі «Кола Літвы і Русі» ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі. Ад імя Юзафа Пілсудскага старшыня (1921—1922) Часовай урадавай камісіі Сярэдняй Літвы. У міжваеннай Польшчы быў міністрам юстыцыі (1926—1928) у кабінетах Юзафа Пілсудкага і Казіміра Бартэля. У 1905—1911 гг. быў прыхільнікам ідэй «краёвасці» (і фінансаваў выданне газеты «Kurier Litewski» краёўцаў), у 1911—1918 гг. быў прыхільнікам ідэй Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі, у 1918—1939 гг. быў адным з лідараў «віленскіх кансерватараў». У 1939 г. выехаў у Рым. ПрозвішчаПрозвішча «Мяйштовіч» ад балцка-літоўскага аднаасноўнага антрапоніма Mеištas. Такое прозвішча вядомае і ў сучаснай літоўскай антрапаніміі. Утворанае ад Mei- з дапамогай антрапанімічнага пашыральніка -št-. Асобна гэтая аснова ў літоўскіх прозвішчах Mejus, Mejys. Такой жа структуры старыя балцка-літоўскія аднаасноўныя антрапонімы (даўнейшыя імёны), ад якіх тапонімы Войштавічы, Норшты (< Vai-št’as, Nor-št’as). Асновы Mei-, Vai-, Nor- вядомыя як асновы ў двухасноўных балцка-літоўскіх імёнах (тыпу Vai-nor’as). Вядомы тапонім Мяйшты (каля Івянца) таго ж іменнага паходжання. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia