Нарадзіўся 8 снежня 1972 года ў г. Ламаносаў (РСФСР).
Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (1994). У 1993—1997 гадах працаваў у Міністэрстве замежных эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь, быў галоўным спецыялістам, начальнікам і намеснікам начальніка ўпраўлення па крэдытах і інвестыцыях. У 1997—1999 гадах працаваў другім сакратаром у пасольстве ў Рэспубліцы Польшча, у 1999—2002 гадах — саветнікам у пасольстве ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. У 2002—2006 гадах быў начальнікам упраўлення Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.