Аляксандр Яўгенавіч Гучок
Аляксандр Яўгенавіч Гучок (нар. 30 кастрычніка 1965, Мінск) — беларускі юрыст-крыміналіст. Доктар юрыдычных навук (2015), дацэнт (2004). БіяграфіяЗ 1983 па 1988 год вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце на энергетычным факультэце. Пасля заканчэння ВНУ працаваў па спецыяльнасці. У 1997 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства». З 1995 па 2004 год працаваў у БДУ загадчыкам лабараторыі крыміналістыкі, выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры крыміналістыкі. З 2004 па 2016 год праходзіў службу ў органах пракуратуры на пасадах пракурора аддзела пракуратуры Рэспублікі Беларусь і з 2007 года намесніка дырэктара дзяржаўнай установы «Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь». 25 кастрычніка 2016 года прызначаны на пасаду намесніка старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. З 26 чэрвеня 2018 года — Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Навуковая дзейнасцьАўтар звыш 130 навуковых прац, трох манаграфій, сямі навучальных, метадычных і даведачных дапаможнікаў (у суаўтарстве), дванаццаці патэнтаў на вынаходствы і карысныя мадэлі тэхніка-крыміналістычных сродкаў. Галіна навуковых інтарэсаў — тэорыя крыміналістыкі і крыміналістычная тэхніка. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia