Аляксей Антонавіч Янукевіч
Аляксе́й Анто́навіч Януке́віч (нарадзіўся 30 чэрвеня 1976, Мінск) — намеснік старшыні Партыі БНФ. БіяграфіяУ 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «кіраванне замежнаэканамічнай дзейнасцю». З 1996 года - член партыі БНФ, з 1999 г. — член сойма, з 2003 г. — намеснік старшыні. Высоўваўся кандыдатам у дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы (2003 і 2007 гады), у Палату прадстаўнікоў (2004, 2008, 2016 гады). Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года быў даверанай асобай Аляксандра Мілінкевіча. 5 верасня 2009 года на XII з'ездзе партыі БНФ абраны новым старшынёй Партыі БНФ (замест Лявона Баршчэўскага). На выбарах за Янукевіча было пададзена 174, за Лявона Баршчэўскага - 144 галасы. Абіраўся на новы тэрмін на пасаду сташыні Партыі БНФ ў 2011 і 2014 гадах. У 2017 у сувязі з унясеннем зменаў у статут, якія абмежавалі колькасць магчымых тэрмінаў на пасадзе старшыні партыі, сыйшоў з пасады. 30 верасня 2017 году на XVIII справаздачна-выбарчым з'ездзе Партыі БНФ абраны намеснікам старшыні Партыі БНФ[1]. Узнагароды і прэміі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia