Аляксей Мікалаевіч Гайняк
Аляксей Мікалаевіч Гайняк (руск.: Алексей Николаевич Гойняк; 28 красавіка 1984—19 верасня 2017) — афіцэр падраздзялення Сіл спецыяльных аперацый Галоўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. Герой Расійскай Федэрацыі, маёр. БіяграфіяНарадзіўся 28 красавіка 1984 г. у горадзе Сальск Растоўскай вобласці. Скончыў гарадскую школу № 4 горада Сальск, а затым у 2006 годзе — Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча[1]. Служыў на розных камандных пасадах у часцях паветрана-дэсантных войск, дыслакаваных на тэрыторыі Маскоўскай вобласці. У далейшым служыў у складзе Цэнтра спецыяльнага прызначэння «Сенеж» Сіл спецыяльных аперацый Галоўнага (разведвальнага) упраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі ў пасёлку Сенеж Солнечнагорскага раёна Маскоўскай вобласці. Прымаў удзел у ваеннай аперацыі ў Сірыі супраць міжнароднай тэрарыстычная арганізацыі «Ісламская дзяржава», дзе ў ходзе баявой аперацыі атрымаў цяжкія раненні. Памёр 19 верасня 2017 года ад ран[2]. Пахаваны ў горадзе Сонечнагорск Маскоўскай вобласці на Новым гарадскіх могілках. Указам прэзідэнта ў 2017 (ці 2018) годзе за праяўленую мужнасць і гераізм пры выкананні воінскага абавязку маёру прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі (пасмяротна). Узнагароды
ПамяцьУ верасні 2019 года ў горадзе Сальск на будынку сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 4 усталявана мемарыяльная дошка ў гонар Гайняка, які вучыўся ў ёй у перыяд з 1991 па 2001[3]. Сям’яАляксей Гайняк быў жанаты, засталіся двое дзяцей. Жонка — Гайняк (Савачкіна) Алеся Аляксандраўна (нар. 1985). Сын — Яраслаў (нар. 2011). Дачка — Яўгенія (нар. 2016). Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia