Аляксей Міхайлавіч Героеў
Аляксей Міхайлавіч Героеў (нар. 1983, г. Віцебск) — беларускі дзяржаўны службовец. БіяграфіяНарадзіўся ў 1983 годзе ў г. Віцебску. Скончыў у 2009 годзе Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», у 2014 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці»[1]. З 2003 па 2017 год прайшоў працоўны шлях ад інжынера жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка да галоўнага інжынера Віцебскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2017—2018 гадах працаваў намеснікам старшыні Віцебскага райвыканкама[1]. З 2018 па 2020 год — першы намеснік главы адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска, затым да 2023 года ўзначальваў адміністрацыю Чыгуначнага раёна г. Віцебска[1]. Са студзеня па верасень 2023 года — старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама. З верасня 2023 года — намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта[1]. З 26 верасня 2024 года старшыня Віцебскага гарвыканкама[2]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia