Аляксей Міхайлавіч Дандукоў-Карсакаў
Аляксей Міхайлавіч Дандуко́ў-Карса́каў (руск.: Алексей Михайлович Дондуков-Корсаков; 2 верасня 1822[1] — 18 красавіка 1894[1]) — дзяржаўны службовец. Біяграфія![]() ![]() Паходзіў з княжацкага роду Дандуковых-Карсакавых. Нарадзіўся ў сям’і Міхаіла Аляксандравіча Дандукова-Карсакава (1794—1869), віцэ-прэзідэнт Санкт-Пецярбургскай Акадэміі навук, і Марыі Мікіцічны з Дандуковых-Карсакавых (1803—1884). Правадзейны стацкі саветнік, у званні камергера. Член смаленскага акруговага суда[1]. У 1865/1866-1870 гадах маршалак шляхты Горацкага павета[2]. У 1870—1880-х гг. быў уладальнікам маёнтка Раманава Горацкага павета. Князь Аляксей Дандукоў-Карсакаў быў вядомы тым, што займаўся краязнаўчай дзейнасцю і ўдзельнічаў у працы Археалагічнага з’езду ў 1874 г. Пры ім пачалі будаваць у Раманаве мураваную царкву і адзін з сялян прывёз камень з незразумелымі надпісамі. У трэцім томе зборніка «Полацка-Віцебская даўніна» апублікаваў артыкул «Древний памятник „Волчьего хвоста“ в стране радимичей», спрабуючы расшыфраваць гэтыя надпісы[3]. Сям’яУ шлюбе з 20 красавіка 1851 года[4] з Вольгай Аляксееўнай Пяшчуравай, дачкой былога віцебскага губернатара А. М. Пяшчурава. Вольга была цудоўнай піяністкай. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia