Аляксей Уладзіміравіч Бусел
Аляксей Уладзіміравіч Бусел (нар. 27 снежня 1956, Мінск) — беларускі вучоны, інжынер у галіне дарожнага будаўніцтва і інжынернай экалогіі. Доктар тэхнічных навук, прафесар. БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1978 годзе. З 1978 года па 1998 год прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да кіраўніка навукова- даследчай лабараторыяй Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. У 1998—2002 гадах намеснік гендырэктара «БелдорНИИ», потым дырэктар «БелдорНИИ». Мае 75 патэнтаў, больш за 160 навучных публікацый, 2 манаграфіі, 3 навучальных дапаможнікі. З 1998 года прафесар Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі экалогіі, з 2002 года член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі. З 2009 года — дырэктар Беларускага інстытута сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі, з 2012 года — дэкан факультэта транспартных камунікацый Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта[1]. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia