Амазаніт
Амазані́т[1], амазонскі камень — мінерал, разнавіднасць мікракліну, афарбаваная іонамі свінцу[1]. УласцівасціКрышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Утварае крышталі, часцей зярністыя шчыльныя масы з альбітам, кварцам і інш. Бляск шкляны, цьмяны. Колер блакітна-зялёны, зялёны, бірузовы. Цвёрдасць 6—6,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2,6[2] г/см³. Паходжанне і радовішчыАмазаніт трапляецца ў гранітах і гранітных пегматытах. На тэрыторыі Расіі быў знойдзены ў 1783 годзе ў Ільменскіх гарах каля горада Міяс на Урале горным інжынерам І. Ф. Германам[3]. Радовішчы амазаніту ў Расіі, ЗША, Аўстраліі, на Мадагаскары[3][2]. Таксама радовішчы ў Індыі[2]. ВыкарыстаннеАмазаніт выкарытоўваецца ў якасці вырабнога каменя. З яго вырабляюць упрыгожанні, мастацкія вырабы. Амазанітавы граніт выкарыстоўваецца ў якасці абліцовачнага матэрыяла. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia