Амары II Іерусалімскі
Амары II дэ Лузіньян (1145 — 1 красавіка 1205, Акра) — сеньёр Кіпра (з 1194) і першы кароль Кіпрскага каралеўства (Амары I) з 1195 года[5], кароль Іерусаліма з 1197 года, сын Гуга VIII дэ Лузіньяна і Бургонь дэ Ранкон, старэйшы брат Гі дэ Лузіньяна. БіяграфіяРод Лузіньянаў удзельнічаў у шматлікіх крыжовых паходах. Пасля выгнання з Пуату сваім сюзерэнам — Рычардам Львінае Сэрца — за забойства Патрыка, графа Солсберы, Амары і Гі адправіліся ў Палесціну. Амары прыбыў туды прыкладна ў 1174 годзе; Гі, верагодна, пазней. Амары ажаніўся з Эшывай, дачкой Балдуіна Ібеліна. Затым ён стаў служыць у Агнэс дэ Куртэнэ, жонцы Рэно Гранье, сеньёра Сідона, і маці Балдуіна IV Іерусалімскага. Напісаныя з відавочнай прыхільнасцю да Ібелінаў «Хронікі Эрноўла» пазней сцвярджалі, што Амары быў палюбоўнікам Агнэс, але больш верагодна, што Агнэс і Балдуін IV імкнуліся вывесці яго з-пад палітычнага ўплыву сям’і яго жонкі. Неўзабаве пасля 22 красавіка 1179 года ён быў прызначаны канетаблем Іерусаліма. Гі ў 1180 годзе ажаніўся з аўдавелай Сібілай Іерусалімскай, і, такім чынам, атрымаў правы на іерусалімскі прастол. Амары быў сярод тых, хто разам з яго братам патрапіў у палон да сарацынаў пасля разгрому ў бітве пры Хатыне ў 1187 годзе. У 1194 годзе, пасля смерці Гі, ён стаў каралём Кіпра пад імем Амары I. Аднак тут была юрыдычная тонкасць: тытул Гі быў «кароль з Кіпра», Амары ж жадаў быць «каралём Кіпрскім». У кастрычніку 1195 годзе імператар Генрых VI падаў яму гэты тытул. Каранацыя адбылася ў Нікасіі 22 верасня 1197 года. У кастрычніку 1197 года памерла жонка Амары — Эшыва. Амары ажаніўся з Ізабелай Іерусалімскай — дачкой Амары I Іерусалімскага ад другога шлюбу, якая мела правы на іерусалімскі трон, у выніку чаго Амары стаў каралём Іерусаліма. Каранацыя адбылася ў Акры ў студзені 1198 года. У 1198 годзе ён здолеў скласці пяцігадовае перамір’е з мусульманамі, скарыстаўшыся барацьбой паміж братамі і сынамі Саладзіна за яго спадчыну. Перамір’е парушалася набегамі з абодвух бакоў, але ў 1204 годзе было падоўжана яшчэ на шэсць гадоў. ГібельАмары сканаў у Акры 1 красавіка 1205 года. Паводле адной версіі ён памёр ад дызентэрыі, паводле іншай — быў атручаны. Памёр Амары адразу пасля свайго сына — таксама Амары — і ўсяго за чатыры дні да смерці сваёй жонкі. Пахаваны ў саборы Святой Сафіі ў Нікасіі. Спадчына і спадчыннікіПасля смерці Амары Кіпрскае каралеўства перайшло да яго сына Гуга I ад першай жонкі, а Іерусалімскае каралеўства — Марыі Іерусалімскай, дачцэ Ізабелы ад яе папярэдняга шлюбу з Конрадам Манферацкім. Сям’я і дзеці1-я жонка: з да 29 кастрычніка 1175 Эшыва Ібелін (пам. каля 1196/1197), дачка Балдуіна Ібеліна і яго першай жонкі Рышыльды дэ Бетсан. У іх было шасцёра дзяцей:
2-я жонка: са студзеня 1198 (Акра) Ізабела (1172 — каля 1206), каралева Іерусаліма, дачка Амары I, караля Іерусаліма (4-ы муж). У іх было трое дзяцей:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia