Амар Разаз
Амар Разаз (араб. عمر الرزاز) (1 студзеня 1960, Аман, Іарданія) — іарданскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. З 5 чэрвеня 2018 г. прэм'ер-міністр Іарданіі. БіяграфіяАмар Разаз мае ступень доктара філасофіі (PhD) Гарвардскага ўніверсітэта. Атрымаў ступень магістра Масачучецкага тэхналагічнага інстытута. З 2002 да 2006 гг. быў дырэктарам Сусветнага банка ў Ліване. З 2006 да 2010 гг. — дырэктар Карпарацыі сацыяльнага забеспячэння Іарданіі, адначасова працаваў дырэктарам Іарданскага стратэгічнага форума і Іарданскага Алі банка[1]. З 14 студзеня 2017 да 5 чэрвеня 2018 гг. працаваў міністрам адукацыі Іарданіі ва ўрадзе Хані Мулькі[2]. Быў прызначаны прэм’ер-міністрам пасля таго, як яго папярэднік сышоў у адстаўку ў выніку масавых пратэстаў супраць мер жорсткай эканоміі ў краіне[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia