Амар аль-Хакім
Амар аль-Хакім (араб. عمار الحكيم; нар. 1971, Эн-Наджаф) — кіраўнік Вышэйшага ісламскага савета Ірака. БіяграфіяНарадзіўся ў 1971 годзе ў горадзе Эн-Наджаф. У 1979 годзе пакінуў краіну разам са сваім бацькам Абдул Азізам аль-Хакімам, які падвергнуўся пераследам з боку службаў бяспекі ўрада Садама Хусейна. Вучыўся ў Вашынгтоне і ў Куме[1]. На Амара аль-Хакіма было здзейснена некалькі замахаў[1]. У лютым 2007 года ён быў затрыманы амерыканскімі вайскоўцамі пры вяртанні з Ірана[2]. Ва ўмовах палітычнага крызісу і тэрарыстычнай пагрозы ў Іраку 1 чэрвеня 2013 года Амар аль-Хакім арганізаваў у сваім доме сустрэчу прэм’ер-міністра краіны Нуры аль-Малікі і спікера парламента Асама ан-Нуджэйфі, накіраваную, у прыватнасці, на нармалізацыю адносін паміж двума лідарамі дзяржавы[3]. Раней, у красавіку 2013 года, ан-Нуджэйфі заклікаў аль-Малікі сысці ў адстаўку[4]. У чэрвені 2014 года аль-Хакім заснаваў ваенізаваную арганізацыю «Сарая Ашура». На 2016 год у яе ўступіла ад трох да пяці тысяч чалавек[5]. Групоўка вяла барацьбу з паўстанцкім рухам сунітаў, а затым з ІДІЛ[6]. Падчас парламенцкіх выбараў 2018 года стаў заснавальнікам кааліцыі «Аль-Хікма»[7]. Сям’яЖанаты, мае пецярых дзяцей[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia