Амафонная рыфмаАмафо́нная ры́фма — рыфма, у якой спалучаюцца словы-амафоны, г. зн. тыя, што гучаць аднолькава, але маюць рознае напісанне і сэнс. Характарам і выяўленчай сутнасцю такая рыфма блізкая да аманімічнай і каламбурнай. Амафонная рыфма сустракаецца ў фальклорных творах:
Вельмі своеасабліва амафонную рыфму ўжыў Р. Барадулін у адным са сваіх вершаў пра Віцебшчыну:
У гэтым прыкладзе рэдкая гіпердактылічная амафонная рыфма (выпешчана — выпесчана), суаднесеная гукавым падабенствам яшчэ з адным, галоўным для ўсяго твора паняццем — роднай паэту Віцебшчынай, — набывае асаблівы сэнс. Зусім іншы, а менавіта — камічны, эфект стварае амафонная рыфма ў наступных радках Н. Гілевіча:
У гэтым чатырохрадкоўі рэдкае спалучэнне амафоннай (вадзі́цай — вадзі́цца) з амаграфічнай (вадзі́цца — ва́дзіцца). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia