Амбразіянская рэспубліка
Амбразіянская рэспубліка, або Залатая Амбразіянская рэспубліка (італ.: Aurea Repubblica Ambrosiana) — сярэдневяковае дзяржаўнае ўтварэнне, якое праіснавала з 14 жніўня 1447 года да 27 лютага 1450 года на частцы тэрыторыі сучасных Ламбардыі і П’емонта. Рэспубліка з цэнтрам у Мілане ўзнікла на часткі тэрыторыі Міланскага герцагства пасля смерці апошняга прадстаўніка Вісконці.[1] Назву дзяржава атрымала ў гонар заступніка сталіцы Святога Амвросія. Амбразіянская рэспубліка была створана ва ўмовах вайны з Венецыяй мясцовай знаццю і мела спачатку падтрымку сярод насельніцтва, аднак, у 1449 годзе адбылося паўстанне, якое прывяло да перадзелу ўласнасці і паслабіла моц рэспублікі. Напачатку 1450 года Франчэска Сфорцу, зяцю Вісконці, удалося аднавіць Міланскае герцагства.[2] Дынастыя Сфорца праіснавала на чале герцагства да 1535 года. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia