АмбідэкстрыяАмбідэкстры́я (ад лац.: ambi — «абодва» лац.: dexter — «правыя») — прыроджанае ці выпрацаванае падчас трэніроўкі роўнае развіццё функцый абедзвюх рук, без вылучэння вядучай рукі, і здольнасць чалавека выконваць рухальныя дзеі правай і левай рукой з аднолькавай хуткасцю і эфектыўнасцю[1]. У амбідэкстраў раўнамерна развіваюцца абодва паўшар’і мозгу, такія людзі дастаткова хутка ацэньваюць сітуацыю і хутка прымаюць рашэнні. Прыкладна ў аднаго працэнта дзяцей амбідэкстрыя з’яўляецца прыроджанай; такія дзеці ўдвая болей схільныя да цяжкасцяў у мове і СДУГ, іх школьныя адзнакі ў сярэднім горш, чым у праўшэй і ляўшэй[2][3]. Адваротная з’ява, калі чалавеку складана выкарыстоўваць абедзве рукі, завецца амбісіністрыяй. Цікава, што Эльфы (Эльдар) з твораў Дж. Р. Р. Толкіна з’яўляюцца амбідэкстрамі, як вынікае з артыкула Толкіна аб іх жэстах і пісьменстве[4]. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia