Амімітль

Амімітль (ісп.: Amimitl) — ацтэкскі бог азёраў і рыбакоў. Імя перакладаецца як «вадзяная страла» або «вадзяная дзіда». Паводле «Індзейскай манархіі» храніста Хуана дэ Таркемады асабліва шанаваўся ў Куітлаўаке (Cuitlahuac). Паводле той жа крыніцы, насылаў на людзей, якія заслужылі яго незадавальненне, хваробы накшталт вадзянкі. Ф.-К. Клавіхера ідэнтыфікаваў яго з богам Апачтлі[няпэўнае слова], хутчэй за ўсё, памылкова.[1]

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya