Анадыр (рака)
Ана́дыр (руск.: Ана́дырь[2], чук.: Йъаайваам) — рака на Далёкім Усходзе Расіі, у Чукоцкай аўтаномнай акрузе. ГеаграфіяДаўжыня ракі 1150 км, плошча вадазборнага басейна — 191 000 км². Анадыр бярэ пачатак у цэнтральнай частцы Анадырскага пласкагор’я. Упадае ў заліў Анемен Анадырскага заліва Берынгава мора. У верхнім цячэнні даліна вузкая, у сярэднім і ніжнім цячэнні рака носіць раўнінны характар, месцамі не мае аформленай даліны, разбіваецца на рукавы. У вусці шырыня да 7 км. Сярэдні расход вады ў вусці складае 2160[1] м³/с, аб’ём сцёку[1] — 68,172 км³/год. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6[1] м/км. Замярзае рака ў кастрычніку, ледаход у канцы мая — пачатку чэрвеня. У басейне ракі больш за 200 000[1] азёраў. Самае буйное — возера Краснае (плошча 458 км²)[1]. Прытокі: Кайвырвываам, Эргываам, Гальмыгыргываам, Янранайваам, Маравыльваам, Хаялгывеем, Пенвельвеем, Гарнастаевая, Анютва, Хапкачан, Тэлевеем, Сайбіна, Аўдзееўская, Хівалчын, Трактавая, Ерапольская, Руская, Сяргеева, Бярозавая 1-я, Бярозавая 2-я, Балаганчык, Траўка, Асінавая, Чукоцкая, Быстрая, Шчучая, Убіенка, Чыўмывеем і іншыя рэкі і ручаі[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia