Анастасія Алегаўна Красоўская
Анастасія Алегаўна Красоўская (нар. 2 студзеня 1999, Мінск, Беларусь) — беларуская актрыса. Біяграфічныя звесткіРодам з Мінска, дзе і вырасла. Вучылася на юрыстку-міжнародніцу, але ў 2017 годзе паспрабавала сябе ў мадэльным бізнэсе і нават паспела папрацаваць у Кітаі. Супрацоўнічала з буйнымі міжнароднымі брэндамі, акрамя кітайскіх подыумаў, удзельнічала ў паказах ва Украіне, Карэі і Італіі. У 2019 годзе атрымала ролю ў кліпе Цімы Беларускіх «Вітамінка». Яе кінадэбют — расійскі мастацкі фільм 2021 года пад назвай «Герда», дзе сыграла ролю правінцыйнай студэнткі сацфака, якая падпрацоўвае стрыптызёркай, каб дапамагаць хворай маці. На кінафестывалі ў швейцарскім адзначылі прызам за найлепшую жаночую ролю. Яна расказвала, што яе праца ў «Гердзе» ўразіла вядомага аргенцінскага рэжысёра Гаспара Наэ: «Гэтая карціна закранула яго, ён напісаў пра гэта асабіста». У 2022 годзе атрымала галоўную жаночую роль ў спартовай драме «Бультэр’ер» пра баі без правіл. Адначасова з поўнаметражкамі спрабуе сябе ў расійскіх серыялах. Яна з’явілася ў трэцім сезоне драмы «Складаныя падлеткі» (у ролі стрыптызёркі), прыгодніцкіх серыялах «Зграя» і «Чорная вясна», а таксама ў драме «Актрысы». Фільмаграфія
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia