Анастасія Аляксандраўна Новікава
Анастасія Аляксандраўна Новікава (нар. 16 лістапада 1981) — беларуская цяжкаатлетка. ![]() Дзеючая рэкардсменка Еўропы ў вагавых катэгорыях да 53 кг і да 58 кг[1]. На Летніх Алімпійскіх гульнях 2004 у Афінах яна заняла пятае месца ў жаночай вагавай катэгорыі да 53 кг. Чэмпіёнка свету 2011 года ў вагавай катэгорыі да 58 кг. На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Анастасія Новікава атрымала бронзавы медаль у жаночай вагавай катэгорыі да 53 кг. Але паўторнае даследаванне яе допінг-пробы выявіла наяўнасць забароненых рэчываў дэгідрахлорметылтэстастэрону (турынаболу) і станазалолу. 26 кастрычніка 2016 Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў аб пазбаўленні яе (сярод дзевяці спартсменаў) медалёў летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне за ўжыванне допінгу. Чэмпіёнка Беларусі 2012 года ў вагавай катэгорыі да 63 кг. У 2016 Анастасія Новікава дыскваліфікавана на 4 гады за ўжыванне забароненых прэпаратаў. Афіцыйнай прычынай дыскваліфікацыі паказана выяўленне ў пробах метабаліту дэгідрахлорметылтэстастэрону. Зноскі
СпасылкіСтаронка аб Новікавай на афіцыйным сайце Летніх Алімпійскіх гульняў 2008 у Пекіне |
Portal di Ensiklopedia Dunia