Анастасія Валер’еўна Дзянісава

Анастасія Валер'еўна Дзянісава
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя спартыўнае арыентаванне
Нарадзілася 29 чэрвеня 1993(1993-06-29) (31 год)
Грамадзянства
Трэнеры Валерый Дзянісаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анастасія Валер’еўна Дзянісава (29 чэрвеня 1993, Мінск) — беларуская арыентыроўшчыца, бронзавы прызёр чэпіяната свету па спартыўным арыентаванні 2016 года.

Біяграфія

Нарадзілася 29 чэрвеня 1993 года ў Мінску ў сям’і арыентыроўшчыкаў.

У 2011 годзе на Чэмпіянаце Еўропы па спартыўным арыентаванні сярод юнакоў заняла 3 месца на спрынтэрскай дыстанцыі. У 2013 годзе на Чэмпіянаце свету па спартыўным арыентаванні сярод юніёраў заняла 3 месца на спрынтэрскай дыстанцыі. У 2014 годзе на Чэмпіянаце свету па спартыўным арыентаванні сярод студэнтаў заняла 2 месца на спрынтэрскай дыстанцыі[1].

У 2016 годзе на Чэмпіянаце свету па спартыўным арыентаванні ў г. Стромстад (Швецыя) заняла 3 месца на спрынтэрскай дыстанцыі[2], 6-е месца на сярэдняй дыстанцыі і 8-е месца на доўгай дыстанцыі, паказаўшы высокі сусветны клас і хуткасную вынослівасць на спрынтэрскай дыстанцыі, а таксама здольнасць падтрымліваць высокую хуткасць і беспамылкова праходзіць сярэднія і доўгія дыстанцыі ў спартыўным арыентаванні.

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya