Анастасія Віктараўна Міронцава
Анастасія Віктараўна Міронцава (нар. 15 студзеня 1996) — мастачка, студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. Праходзіла па адной крымінальнай справе з дзвюма сваімі сёстрамі, Вікторыяй і Аляксандрай. БіяграфіяАнастасія Міронцава — выпускніца-выдатніца гімназіі-каледжу мастацтваў імя. І. В. Ахрэмчыка. Пасля студэнтка-мастачка, да свайго затрымання навучалася на шостым курсе Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Мінску. Мае пяць сясцёр, з дзвюма сваімі сёстрамі, Вікторыяй і Аляксандрай, праходзіла па адной справе[1][2]. Палітычны пераследПершы раз сёстры Міронцавы былі затрыманы 10 жніўня 2020 у Мінску, адкуль яны былі дастаўлены ў Ленінскі РАУС, дзе доўгі час іх трымалі каленямі на асфальце, суткі не кармілі. Па ўспамінах Аляксандры Міронцавай, найбольш жорстка супрацоўнікі сілавых структур паводзілі сябе пры перавозках людзей у аўтазаках, дзе білі і прыніжалі затрыманых хлопцаў. У выніку ўвечары 12 жніўня сёстры былі адпушчаны з ізалятара ў Жодзіна[3][4]. 16 кастрычніка 2020 Анастасія Міронцава была затрымана пасля допыту ў РАУСе Мінска, куды яе запрасілі нібыта ў статусе сведкі, раней была затрымана яе сястра Вікторыя. Сёстрам прад’явілі абвінавачванні па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за падзеі 10 жніўня 2020 (дзяўчыны трапіла на відэа з пратэставых акцый, дзе былі затрамыны). Утрымліваліся сёстры Міронцавы ў СІЗА-1 у Менску[5]. 11 студзеня 2021 шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволеннай[6][7]. На судзе, які пачаўся ў сакавіку, высветлілася, што сёстрам ставяць у віну таксама артыкул 364 КК (гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі)[5]. У справе Анастасіі быў пазначаны «гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да 5 супрацоўнікаў АМАП з помсты да іх». У судзе чатыры з пяці АМАПаўцаў засведчылі, што дзяўчына не ўжывала гвалт у іх дачыненні. Пяты сведка, Васільеў (звесткі пра сведак з уліку АМАПу зменены на час паседжання), засведчыў, што Міронцава хапала яго за руку толькі адзін раз, а па якой менавіта прычыне ён упаў — растлумачыць не можа. Частка сведак у судзе папрасілі не пазбаўляць сясцёр волі[8][9]. Вытрымка з характарыстыкі Анастасіі з месца навучання, БДАМ, агучаная на судзе: «Анастасія Міронцава — дысцыплінаваная, творчая, актыўная студэнтка, сярэдні бал — 9,7. Удзельнічала ў шматлікіх выставах, мае ўрадавую ўзнагароду Рэспублікі Эквадор»[8]. 1 красавіка 2021 ў судзе Савецкага раёна Мінска суддзя Воўк Аляксандр Аляксандравіч агучыў прысуд па крымінальнай справе Вікторыі і Анастасіі Міронцавых. Анастасія Міронцава атрымала 2 гады пазбаўлення волі, яе сястра Вікторыя — 2,5 гады[9]. 4 сакавіка 2021 сімвалічным «хроснай» Анастасіі Міронцавай стала дэпутатка Нацыянальнай рады Швейцарыі і сустаршыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі Матэя Маер. Па справе Анастасіі Матэя Маер заявіла наступнае: «Якое яе „злачынства“? Яна ўдзельнічала ў мірных дэманстрацыях супраць рэжыму Лукашэнкі і выступала за дэмакратыю і вяршэнства закона. Разам з кампаніяй салідарнасці Libereco #WeStandBYyou мы патрабуем яе неадкладнага вызвалення, а таксама вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі!»[10][11]. Вырак адбывае ў папраўчай калоніі № 4 у Гомелі. Адміністрацыя калоніі паставіла Анастасію (таксама як і яе сястру Вікторыю) на ўлік як «схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю» і «схільную да экстрэмісцкай дзейнасці», што прадугледжвае нашэнне жоўтай біркі на вопратцы і больш жорсткі ўзровень кантролю за зняволенымі[12]. 16 чэрвеня 2022 Анастасія Міронцава выйшла на волю, бо цалкам адбыла прызначаны ёй тэрмін зняволення. Выставы і праектыУдзельніца плэнера «Пачаткі-II» у Друі, працы Анастасіі захоўваюцца ў галерэі кляштара[13]. З-за кратаў Анастасія дасылала сябрам свае малюнкі, частка з іх выстаўлялася ў Гамбургу ў мастацкім цэнтры Kunstverein Harburger Bahnhof ў верасні-кастрычніку 2021. Выстава ладзілася ў межах праекта, прысвечанага беларускай пратэснай творчасці[14][15]. Малюнкі і паштоўкі з-за кратаў Анастасіі Міронцавай выстаўляюцца у межах праекта «Штучная кома», стваральнікі Студэнцкае Аб’яднанне Мастацтва (СОІ)[16]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia