Анастасія Віктараўна Сарокіна
Анастасі́я Ві́ктараўна Саро́кіна (нар. 26 студзеня 1980; Мінск, БССР, СССР) — беларуская шахматыстка, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі шахмат, міжнародны суддзя[1]. БіяграфіяЗаймацца шахматамі пачала з 5—6-цігадовага веку[2]. Скончыла вучылішча алімпійскага рэзерву, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры. Сарокіна 8 разоў перамагала на дзявочых чэмпіянатах Беларусі (1992, 1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1998, 2000). Перамагла ў жаночым чэмпіянаце Мінска 1997 года[3]. Прадстаўляла Беларусь на алімпіядах у Ерэване ў 1996 годзе і Элісце ў 1998; на алімпіядзе 2004 годзе ў Кальвіі выступала за Аўстралію. Найлепшага выніку дасягнула ў 1998 годзе за Беларусь: 5,5/9 на запасной дошцы[4]. У 2001 годзе Сарокіна выканала норму міжнароднага майстра па шахматах сярод жанчын (WIM), у 2002 стала міжнароднай суддзёй ФІДЭ, у 2005 — трэнерам ФІДЭ[1]. Судзіла на алімпіядах у Блэдзе (2002), Стамбуле (2012), некалькіх турнірах Гран-пры ФІДЭ (2012—2013) і іншых турнірах ФІДЭ[1][5]. Анастасія Сарокіна пераехала ў Аўстралію ў 2003 годзе, працавала трэнерам у шахматнай школе Квінсленда, пасля ў Мельбурне, стварыла ўласную школу «Шахматная акадэмія». З канца 2000-х гадоў зноў жыве ў Беларусі, замужам, мае дачку. У 2013 годзе заснавала ў Мінску дзіцячую школу шахмат, якая пазней атрымала акрэдытацыю ФІДЭ. З мая 2017 года ўзначальвае Беларускую федэрацыю шахмат (БФШ)[2][6]. У жніўні 2020 года Анастасія Сарокіна падпісала ліст, у якім спартыўная грамадскасць выступіла супраць гвалту і беззаконня ў Беларусі[7]. Неўзабаве была дапытана ў міліцыі і выехала за мяжу. У маі 2021 года заявіла аб адстаўцы з пасады старшыні БФШ[8]. Дзядзька Анастасіі Сарокінай — беларускі гросмайстар Віктар Купрэйчык. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia