Анастасія Раманаўна Лаўрынчук
Анастасія Раманаўна Лаўрынчук (нар. 27 красавіка 2000, Мінск, Беларусь) — беларуская мадэль і тэлевядучая. БіяграфіяСкончыла з адзнакай гімназію № 24 у Мінску. У фінале Нацыянальнага конкурсу прыгажосці, які адбыўся 4 мая 2018 года ў Мінску, атрымала тытул «Другая Віцэ-міс Беларусь-2018»[1]. У снежні 2019 года прадстаўляла Беларусь на міжнародным конкурсе «Міс свету-2019» у Лондане і не здолела трапіць у топ. Яе лепшы вынік — рэйтынг з 19 самых інтэлектуальных дзяўчат свету ў межах намінацыі «Head to Head Challenge»[2]. Таксама яна ўвайшла ў топ-32 самых спартыўных удзельніц конкурсу. У 2021 годзе скончыла Інстытут бізнесу БДУ па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне» па праграме бакалаўрыяту. З 2023 года працуе тэлевядучай на канале СТБ[3]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia