Анатоль Абрамавіч Рудакоў
Анатоль Абрамавіч Рудакоў (31 сакавіка 1921, Растоў-на-Доне, Расія — 10 красавіка 1990) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1967). БіяграфіяСкончыў у 1940 годзе студыю тэатра імя М. Горкага ў Растове-на-Доне. Працаваў у тэатрах Расіі. З 1955 года ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры. Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1961 года. ТворчасцьВыконваў гераічныя і характарныя ролі. Сярод работ: Кусонскі, Стрыжэўскі («Галоўная стаўка», «Даруй мне» К. Губарэвіча), «Камандзір браняпоезда» («Дні нашага нараджэння» І. Мележа), Чацкі («Гора ад розуму» А. Грыбаедава), Баян («Клоп » У. Маякоўскага), Судакоў («Гняздо глушца» В. Розава), Петручыо («Утаймаванне свавольніцы» У. Шэкспіра), Вурм, Лейстэр («Каварства і каханне», «Марыя Сцюарт» Ф. Шылера), доктар Ранк («Нора» Г. Ібсена). Зняўся ў тэлефільме «Атланты і карыятыды». ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia