Анатоль Аляксандравіч Галаўко
Анатóль Аляксáндравіч Галаўкó (12 снежня 1925, Аляксееўка, Варонежская губерня — 14 мая 2014) — беларускі юрыст, прафесар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (1990), кіраўнік дэлегацыі БССР на Жэнеўскай канферэнцыі ААН (1975), у 1985—1990 гадах прадстаўляў БССР у Пастаяннай Палаце Міжнароднага трацейскага суда (Гаага)[1]. БіяграфіяНарадзіўся 12 снежня 1925 года ў слабадзе Аляксееўка Варонежскай губерні РСФСР. Удзельнік Вялікай Айчынай вайны, ваяваў у складзе 1-га Беларускага фронту, удзельнічаў у аперацыі па вызваленні Мінска, браў удзел у Парадзе Перамогі (24.6.1945)[2]. Пасля вайны паступіў у Харкаўскі юрыдычны інстытут, які скончыў у 1950 годзе. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дзеянне іскавай даўнасці ў савецкім грамадзянскім праве» (1953). У 1973 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Арганізацыйна-прававыя праблемы ў дзейнасці Савета па кіраўніцтве калгасным будаўніцтвам». У 1954 годзе пачаў працу ў БССР, старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР, з 1959 года — на юрыдычным факультэце БДУ, дзе быў дацэнтам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права да 1965 года. Потым 27 гадоў узначальваў кафедру дзяржаўнага права. У 1992 годзе стаў прафесарам кафедры канстытуцыйнага права[1]. Выкладаў курс канстытуцыйнага права Рэспублікі Беларусь. Падрыхтаваў 35 кандыдатаў навук, з якіх 9 — грамадзяне іншых краін, а таксама 8 дактароў навук. У свой час чытаў лекцыі ў ЗША, ФРГ, Даніі, Балгарыі, Польшчы, Літве, Югаславіі і ГДР. Прымаў удзел у рабочых групах па падрыхтоўкі праектаў трох Канстытуцый[2]:
Памёр 14 мая 2024 года[3]. Узнагароды і падзякі
Імя А. Галаўко ў 1994 годзе ўнесена у адмысловае выданне Міжнароднага біяграфічнага цэнтра (Кембрыдж, Вялікабрытанія) БібліяграфіяЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia