Анатоль Аляксандравіч Лазоўскі
Анатоль Аляксандравіч Лазоўскі (нар. 14 верасня 1936, Заронава, Віцебскі раён) — беларускі доктар сельскагаспадарчых навук (1987), прафесар кафедры прыватнай жывёлагадоўлі (1994). БіяграфіяСкончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1962). Працаваў галоўным заатэхнікам саўгаса «Мяркулавічы» Чачэрскага раёна, заатэхнікам-селекцыянерам Лельчыцкай племстанцыі Гомельскай вобласці. З 1965 г. — заатэхнік Віцебскага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі. З 1968 г. — аспірант, малодшы навуковы, старшы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі. З 1988 г. — загадчык кафедры прыватнай жывёлагадоўлі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Удзельнік ліквідацыі наступстваў на Чарнобыльскай АЭС. Аўтар больш за 135 навуковых работ, у тым ліку: «Комплексны план селекцыйна-племянной работы ў жывёлагадоўлі Беларускай ССР на 1979—1990 гг.» (у сааўтарстве, 1979), «Арганізацыя вытворчасці прадуктаў авечкагадоўлі ў спецыялізаваных гаспадарках» (рэкамендацыі, 1987), «Прысядзібнае развядзенне авечак і коз» (1999), «Прыватная заатэхнія» (1999) і інш. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia