Анатоль Андрэевіч Грамыка
Анатоль Андрэевіч Грамыка (нар. 15 красавіка 1932, Барысаў, Беларуская ССР — 25 верасня 2017, Масква) — расійскі навуковец беларускага паходжання, спецыяліст у пытаннях амерыканістыкі, афрыканістыкі, міжнародных адносін. Кандыдат юрыдычных навук, доктар гістарычных навук, прафесар. Член-карэспандэнт АН СССР (1981). Надзвычайны і паўнамоцны пасланнік I класа. Член Саюза мастакоў Расіі. БіяграфіяСкончыў з адзнакай Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (1954). 1-ы сакратар Пасольства СССР у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (1961—1965). Загадчык сектара Інстытута Афрыкі АН СССР (1966—1969), загадчык секцыяй АН СССР (1969—1976), дырэктар Інстытута Афрыкі АН СССР (1976—1991). Працаваў на Кіпры (з 1992). Прэзідэнт Цэнтра ацэнак палітыкі Інстытута Афрыкі РАН. Узнагароды і званні
Сям’яБацька — міністр замежных спраў СССР Андрэй Андрэевіч Грамыка. Маці — Лідзія Дзмітрыеўна (у дзявоцтве Грыневіч, 1911—2004). Жонка — Валянціна Алегаўна. Дзеці: Ігар Анатольевіч — саветнік-пасланнік пасольства РФ у Арменіі (з 2003); Аляксей Анатольевіч Грамыка — кіраўнік Цэнтра брытанскіх даследаванняў РАН; Ганна Анатольеўна. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia