Анатоль Давыдавіч Янушка
Анатоль Давыдавіч Янушка (16 студзеня 1930, в. Цялядавічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 3 кастрычніка 2008) — беларускі лесавод, эканаміст. Доктар сельскагаспадарчых навук (1994), прафесар (1978). Заснавальнік і член рэдкалегій часопіса «Лесное и охотничье хозяйство» (Мінск), «Белорусской лесной газеты» (Мінск). БіяграфіяСкончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава (1954), Інстытут лесу АН БССР (аспірантура, 0000). Працаваў у Крымскім дзяржаўным запаведніке (1964—1967), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1954—1964 і 1967—2008, інжынерна-эканамічны факультэт, кафедра эканомікі прыродакарыстання і менеджменту, прафесар, у 1967—1993 — загадчык кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці, 1968—1985 — прарэктар па навуковай рабоце). Навуковыя інтарэсы: эканоміка і арганізацыя вытворчасці на прадпрыемствах лясной гаспадаркі; паляпшэнне прадукцыйнасці і якаснага складу лясоў. Узнагароды
Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia