Анатоль Леанідавіч Мельнікаў
Анатоль Леанідавіч Мельнікаў (нар. 10 сакавіка 1955, Магілёў) — беларускі пісьменнік. БіяграфіяНарадзіўся і вырас у Магілёве. Скончыў Кіеўскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі, Маскоўскі літаратурны інстытут імя М. Горкага, 2-х гадавую школу рэжысёраў-аператараў, прайшоў творчы конкурс на Вышэйшыя рэжысёрскія курсы Дзяржкіно СССР, але іх не скончыў па аб’ектыўных прычынах[1]. Працаваў інжынерам у аэрапорце, майстрам на заводзе, канструктарам у адмысловым праектна-канструктарскім бюро, экскурсаводам, рэжысёрам Народнай кінастудыі, дырэктарам Дома культуры, рэдактарам тэлебачання і радыё, карэспандэнтам рэспубліканскай газеты, выкладчыкам курсу журналістыкі друкаваных і электронных СМІ ў універсітэце, кіраўніком прэс-цэнтра[1], галоўным спецыялістам упраўлення ідэалагічнай працы Магілёўскага аблвыканкама. Цяпер з’яўляецца тэлевядучым праграмы «Час АРТ» тэлерадыёкампаніі «Магілёў»[2]. Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[3]. Станам на 2024 год жыве і працуе ў Магілёве[1]. ТворчасцьАўтар рамана «Фагги». Апавяданні публікаваліся ў абласным зборніку Саюза пісьменнікаў, у перыядычным прэсе. Зняў аўтарскі дакументальны фільм «Загінулыя хлусні не прымаюць». Шэраг апавяданняў апублікаваны ў часопісе «Нёман». Публікуе апавяданні і навелы на Facebook[1]. Бібліяграфія
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia