Анатоль Сцяпанавіч Бойка

Анатоль Сцяпанавіч Бойка
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 25 студзеня 1954(1954-01-25) (71 год)
Адукацыя
Узнагароды
Медаль «За працоўныя заслугі»
Медаль «За працоўныя заслугі»

Анатоль Сцяпанавіч Бойка (25 студзеня 1954, в. Комлеўшчына, Клецкі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 25 студзеня 1954 года ў в. Комлеўшчына Клецкага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Электрыфікацыя сельскай гаспадаркі»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне».

Працаваў інжынерам-электрыкам, галоўным інжынерам, намеснікам старшыні калгаса «Прагрэс» Клецкага раёна Мінскай вобласці; старшынёй калгаса «Савецкая Беларусь» Клецкага раёна; старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Кухчыцы» Клецкага раёна; старшынёй Клецкага раённага выканаўчага камітэта.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», шасцю юбілейнымі медалямі, ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya